poniedziałek, 20 grudnia 2010

WOŚP 2011 - BY


Пра нашу акцыю:

Фонд Вялікага Аркестра Святочнай дапамогі гэта адна з самых вялікіх пазаўрадавых дабрачынных арганізацый у Польшчы, якая ратуе жыццё, забяспечваючы дзіцячыя бальніцы спецыялізаваным, сучасным медыцынскім абарудаваннем. Фонд ВАСД купляе абарудаванне для кардыёхірургічных, неанаталагічных, анкалагічных, нефралагічных аддзяленняў, а таксама дзіцячых аддзяленняў і аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі.

Галоўнай мэтай Фонду з’яўляецца дзейнасць у рамках абароны здароўя, якая засноўваецца на ратаванні жыцця хворых людзей, асабліва дзяцей, і дзейнасць дзеля паляпшэння стану іх здароўя, як і дзеля прапаганды і прафілактыкі здаровага ладу жыцця.

Вялікі Аркестр Святочнай Дапамогі стаў таксама своеасаблівым асяроддзем пашырэння ідэалогіі зычлівасці, талерантнасці і адкрытасці не толькі ў Польшчы, але і за яе межамі.

На дадзены момант працягваецца 19 Вялікі Фінал ВАСД на тэрыторыі ўсёй Польшчы і ва ўсім свеце. У віртуальным свеце Second Life мы іграем 4-ы раз. Да гэтага часу ў 3 папярэдніх фіналах намі была сабрана і перададзена ў Фонд сума 1 179 553 L$. У гэтым годзе мы сыграем для дзяцей з уралагічнымі захворваннямі і дзіцячай нефралогіяй. Вялікі фінал адбудзецца 9 студзеня 2011 года. Далучайцеся да нас!

Афіцыйны сайт WOŚP
Наш блог аб дзейнасці ў Second Life

Kacja